Сайт создан на конструкторе www.by.   Создайте и Вы себе сайт бесплатно!

Добро пожаловать


“Прыпыніся, вандроўнік! Дакраніся і рукой, і сэрцам да гэтых камянёў, і няхай душа твая напоўніцца любоўю да роднай вескі, роднай сядзібы і хаты, якія знёс бязлітасным подыхам няўмольны час.

Няхай заўсёды будуць з табой пачуцці нашчадка сваіх блізкіх і далёкіх продкаў, адчуванне сваіх каранёў, Бацькаўшчыны!”


mainph

Информация

Праблема знікнення вёсак актуальная не толькі для Вілейскага раёна, але і для ўсёй Беларусі. Невядома, ці ведае хто, колькі такіх зніклых вёсак на Беларусі. Розны лёс напаткаў іх у XX стагоддзі. Большасць зніклых паселішчаў сёння засталіся хіба ў памяці старэйшых людзей. Не пакінуў час пра іх ні здымкаў, ні ўспамінаў колішніх жыхароў.

Вялікі пералік і тыпаў зніклых паселішчаў. Наўмысна не вызначаюць іх толькі як вёскі, паколькі раней класіфікацыя была больш разнастайная. Існавала мноства тыпаў населеных пунктаў. Напрыклад, той жа маёнтак - зямельнае ўладанне памешчыка з панскай гаспадаркай.  Фальварак уяўляў сабой невялікую сядзібу пана. Аколіцай ці засценкам  у Заходняй Беларусі звалася паселішча дробнай шляхты.  Крыху больш знаёмыя нам, напэўна, хутары альбо мястэчкі (вядома, толькі па расказах прадзедаў). Хутары - невялічкія  паселішчы,  дзе звычайна жыла адна вялікая сям'я, а вось мястэчка - гэта даволі буйны населены пункт. З гісторыі вядомы факт, што  з канца 1930-х гадоў было ліквідавана паняцце такога буйнога населенага пункта негарадскога тыпу, як мястэчка. Яшчэ ўзгадваецца сяло - вялікая вёска, у якой абавязкова была царква ці касцёл, яна з'яўлялася своеасаблівым культурным і грамадскім цэнтрам той ці іншай акругі. Нават такі не вельмі падрабязны агляд дазваляе меркаваць аб тым, што сабой раней уяўляла вясковая “геаграфія”.

Многія са зніклых сядзіб былі ў мінулым калыскай інтэлігенцыі, крыніцай творчага натхнення выдатных дзеячаў навукі і культуры не толькі нашых, але і суседніх народаў. Сярод іх Ганута – маёнтак Агінскіх, Дзевятні - месца, дзе правёў большую частку свайго жыцця класік польскай і беларускай літаратуры Ігнат Ходзька, Крыстынопаль - тут жыў і пахаваны беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст Адам Гурыновіч.

Існуе некалькі прычын знікнення нашых шматлікіх паселішчаў, і амаль ва ўсіх выпадках прысутнічае фактар чалавека - ці так захацела ўлада, ці самі людзі, выбраўшы па сваёй волі ці па збегу іншых абставін новае месца жыхарства.

Спачатку вялікую страту ў гэтым плане нанесла вёсцы калектывізацыя, калі людзей адсялялі з хутароў, далучалі невялікія паселішчы да больш буйных.

А пасля – вайна. Дзве вёскі на Вілейшчыне падчас  Вялікай Айчыннай вайны былі спалены фашыстамі разам з жыхарамі, на папялішчы пасля не адбудавана ніводнай хаты. Такі лёс 5 мая 1943 года напаткаў Боркі і Любчу. У 1955 годзе ў Любчы на брацкай магіле быў устаноўлены памятны знак, а на месцы спаленай вёскі Боркі абеліск. Праз дваццаць гадоў (у 1975-м) у Любчы стварылі мемарыяльны комплекс: на месцы кожнага дома ўладкавана пліта з прозвішчамі яе жыхароў, а там, дзе былі спалены мужчыны і жанчыны з дзецьмі, - дзве стэлы. З усіх жыхароў вогненных вёсак выратавалася толькі адна дзяўчынка - Фаіна Сяргееўна Анасовіч, якая цяпер жыве ў Рабуні і кожны год у пачатку мая прыязджае сюды.

Аднак тут незаслужана забытыя невялікія паселішчы, як Клюева і Янава ў Альковіцкім і Рабцова ў Іжанскім сельскіх саветах. Яны таксама былі поўнасцю знішчаныя разам са сваімі жыхарамі і больш не аднавіліся.

У 1954 годзе з катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу перайшлі ў разрад звычайных вёсак такія даволі буйныя пасяленні, як Даўгінава і нават былы раённы цэнтр Куранец. У гэты ж час пазбавілася свайго ранейшага статусу мястэчка Ілля. Дарэчы, і сама Вілейка на працягу апошняга стагоддзя была цэнтрам адпаведных паветаў Вілейскай губерні Расійскай імперыі і Вілейскага ваяводства Польскай дзяржавы, а таксама абласным цэнтрам у складзе БССР.

Пасляваенныя гады сталі для беларускай вёскі часам аднаўлення пасля страшэннай вайны, аднак ужо ў 1960-я - новае выпрабаванне. Менавіта ў гэты час пэўную колькасць населеных пунктаў залічылі ў разрад «неперспектыўных», тым самым вызначыўшы іх далейшы лёс. У гэтыя гады вяскоўцаў практычна пазбавілі прысядзібнага надзелу, адвучылі гаспадарыць. Уся моладзь з'язджала ў горад, у выніку чаго з цягам часу вёска імкліва старэла. Зараз на Вілейшчыне каля 20 населеных пунктаў, дзе жывуць адны пенсіянеры, якіх узімку дзеці забіраюць да сябе. Ужо ў хуткім часе і гэтыя вёскі знікнуць.

У 1964-м годзе многія вёскі змянілі свае прывычныя назвы на «рэвалюцыйныя», з-за таго што іх назвы ўяўлялі сабой немілагучнасць, абразлівыя словы, як правіла, мянушкі, не столькі крыўдныя, колькі насіўшыя сацыяльна-гістарычны характар. Паводле асобных звестак, такім чынам з карты Беларусі ў той час зніклі больш за 300 адпаведных тапонімаў. Вілейшчыну таксама не абмінула гэтая «кампанія».  Першымі былі перайменаваныя 6 вёсак. Дзёхаўка (гэта даволі добрая назва, звязаная з даўнім рамяством людзей - здабываннем дзёгцю) ў Наберажную, Дзіракі - у Горнае (хаця мясцовасць не гарыстая), Кабылле - у Кастрычніцкую, Сморкава - у Пабядзіцель, Пузава – у Лясную, Кішкарэпы - у Малькевічы (па прозвішчы жыхара гэтай вёскі, партызанскага сувязного, які загінуў вясной 1944 года ад рук фашыстаў). Змены адбываліся і пасля, аднак сярод месцічаў новыя назвы не прыжываліся, і паміж сабой амаль заўсёды яны ўзгадвалі больш прывычныя. У 1969 годзё Чарвякі перайменавалі ў Сакалоўку. Пазней і Дуровічы змянілі назву на Зялёнае. Праўда, надаўна Зялёнае зноў стала Дуровічамі. Жыхары выйшлі з такой ініцыятывай у Вязынскі сельсавет, пасля чаго адпаведнае рашэнне было зацверджана на сесіі раённага Савета. Цяпер прывычная для месцічаў назва з'явілася на ўказальніках ля вёскі.

Кажуць, што раней цэнтрам аднаго з калгасаў з'яўлялася вёска Хамутнае - назва як назва, мабыць, яна пайшла ад роду заняткаў тутэйшых жыхароў у мінулым. Аднак кіраўнік гаспадаркі лічыў па-іншаму: па ўласнай ініцыятыве ён устанавіў дарожны знак з надпісам «Чаромушкі». Пасля ўпарты старшыня дабіўся-такі перайменавання праз пастанову Вярхоўнага Савета БССР. I што, знікла Хамутнае? Вядома ж, засталося ва ўжытку - гэтую назву дасюль можна пачуць у тутэйшых мясцінах. Яшчэ адзін прыклад існавання “двайных” назваў. Каля вёскі Залессе некалькі ўказальнікаў: новы - «Залессе» і стары - «Залескія». Нетутэйшы, які не ведае сітуацыі, можа лёгка заблудзіцца.

Наша ж Вілейшчына, як, бадай, ні адзін раён Беларусі, панесла пэўныя страты і па прычыне адсялення шэрагу вёсак з зоны затаплення Вілейскім вадасховішчам. Каб зрабіць штучнае «мора», неабходна было перасяліць значную колькасць людзей, што і пачалі рабіць у пачатку 1970-х гадоў. Было некалькі варыянтаў перасялення: можна было перавезці хату ў бліжэйшы населены пункт альбо нават атрымаць жыллё ў горадзе. У выніку ажыццяўлення гэтага мерапрыемства пад хвалямі штучнага вадаёма поўнасцю ці часткова апынуліся месцы, дзе раней кіпела вясковае жыццё і вякамі віўся над роднымі комінамі дым, які, як вядома з класікі, "салодкі і прыемны". Гэта 9 населеных пунктаў, 4 з якіх даволі значных памераў: Альшанка (Лазарцы), Вольшына, Касуцкае, Малмыгі, Рыбчына, Сенішча, Слабада, Сутокі, Пахомава.

Вёска Пахомава вядомая тым, што ў пачатку XIX стагоддзя тут пражываў дзед славутага авіяканструктара П. В. Сухога Андрэй Аляксеевіч Сухі. Памешчык маёнтка Вязынь паслаў яго вучыцца ў Чарнігаўскую губерню на пчаляра. Закончыўшы ў 1837 годзе вучобу, ён пасяліўся на ўскрайку Вязыні, дзе атрымаў ад памешчыка батрацкі надзел зямлі ў дзве дзесяціны і пчальніцы пад сваё назіранне.

Яшчэ ў 1760 годзе ў Пахомаве была заснавана царква ў гонар Жыватворнага Крыжа Гасподняга. У 1905 годзе тут пражывала 67 чалавек: 31 мужчына і 36 жанчын. А ў 1944 годзе вёску спалілі немцы за сувязь з партызанамі. Уся вёска была спалена, засталіся толькі лазня і царква, якая стаяла воддаль ад вескі. Большасць жыхароў у той жудасны дзень уцалела, і кожны з іх, хто жыве сёння, мае галоўнае - памяць. Значыць, не памерла для жыхароў Пахомава іх малая радзіма. Адразу пасля вызвалення жыхары Пахомава дружна ўзяліся за адбудову роднай вёскі. А ў 70-я гады пры будаўніцтве вадасховішча Пахомава разам з ваколіцамі і могілкамі трапіла ў зону затаплення.

Малмыгі — вёска татарскага паходжання. У XVIII- XIX ст., калі рака Вілія была суднаходная і ў асобныя гады па ёй праходзіла больш за тысячу суднаў з грузамі і плытоў з будаўнічым лесам, тут дзейнічала даволі вялікая прыстань. У 1905 годзе пражывала 216 чалавек.

Вёска Рыбчына была заснаваная на прытоку ракі Іліі – Рыбчанцы - больш за 200 год таму. Рэчка і дала імя вёсцы. Людзі, якія тут пасяляліся, займаліся лоўляй рыбы, паляваннем, збіраннем дароў лесу, земляробствам. Па гістарычных звестках у 1840 годзе ў вёсцы мелася ўсяго 8 двароў, а ўжо ў 1897 годзе, згодна з першым агульным перапісам насельніцтва Расійскай імперыі, тут налічвалася аж 29 двароў у якіх жылі 79 сем'яў (242 мужчыны і 304 жанчыны). Як і ўсе, сяляне з хваляваннем сустрэлі Кастрычніцкую рэвалюцыю, сталі будаваць новае жыццё. Але яго абарвала Вялікая Айчынная вайна. Калі скончылася вайна, вяскоўцы зноў вярнуліся да мірнай працы. У 50-я гады арганізавалі саўгас “Вязынь”. А ў 70-я гады зноў рыбчан ускалыхнула навіна. Вёска Рыбчына трапіла ў спіс на высяленне ў сувязі з будоўляй Вілейскага вадасховішча. Трэба было пакінуць абжыты кут, развітацца з суседзямі, пакінуць могілкі продкаў. Адсяленне адбылося ў 1973 годзе. Тады Рыбчына пакінулі 504 жыхары. Усяго ў вёсцы было 117 хат. Вяскоўцы знайшлі сабе жыхарства ў розных кутках Беларусі. Трэба сказаць, што Рыбчына дало краіне шмат таленавітых людзей, якія плённа працуюць у розных галінах: медыцыне, адукацыі, культуры, народнай гаспадарцы. Гэта Пінчук М. старшыня Ліозненскага райвыканкама, Вяжэвіч Л.В., Буслаўскі М.С., Трухан Н.С. - медыкі, Журыха М.І. - юрыст Нацыянальнага банка Расіі і інш. Шмат год мінула з тых часоў, калі вёска патанула на дне мора, але левая яе частка засталася не затопленай. I вось на гэтай свабоднай тэрыторыі ўжо на працягу многіх год на Сёмуху збіраюцца землякі, каб сустрэцца, успомніць былое.

Малмыгі ж і Рыбчына ўвекавечаны памятнымі знакамі, устаноўленымі на беразе вадасховішча, паблізу іх былога размяшчэння.

Вёска Сутокі на сённяшні дзень ужо не існуе. A некалі (па ўспамінах старажылаў) гэта была даволі вялікая жывая вёсачка. Яе назва паходзіць ад паняцця "сутокі" - месца злівання рэк. У нашым выпадку - рэк Сэрвач і Вілія. Цікавы лёс у гэтай вёскі. У часы Вялікай Айчынай вайны яна амаль згарэла ад неасцярожнасці адной яе жыхаркі. Засталося толькі некалькі хат на самым краі. Астатнія людзі пабудавалі сабе часовыя зямлянкі ці жылі ў лазнях. Каб пабудаваць хаты, зноў трэба было пераплываць на другі бок ракі, наваляць дрэў і пераправіць іх праз рэчку. Ішоў час, і хаты былі пабудаваны. А ў    1975 г. вёсу Сутокі аб'явілі на знос. У той час было там 25 хат. I амаль усіх людзей перасялілі ў вёску Людвінова на так званую вуліцу "Сутоцкую".

Частка населеных пунктаў хоць і знікла з карты раёна, але яны не вымерлі зусім і працягваюць сваё жыццё ў складзе іншых паселішчаў, якія расшырэннем сваіх памераў, забудовай новых плошчаў праглынулі больш дробныя.

Так у склад Вілейкі ў розныя перыяды падчас працэсу ўрбанізацыі ўвайшлі Стаўкі, Халапы, Макаў'е, Воўкаўшчына, Чарнахвостава.

Да Куранца дабавіліся Быткаўшчына, Мельнікі, Пукені. Ды і бачнай мяжы паміж Куранцом і Літвінкамі сёння ўжо не знойдзеш.

Вайнялгава злілася з Папоўцамі, Дразды - з Рускім Сялом, Залоцькі - з Касцяневічамі, Буракі - з Кулыпыном.

Па некалькіх былых дробных населеных пунктаў разам утварылі больш буйныя. Цырлянва і Сабінка - Селішча; Старынкі, Жондава, Панскае і Добравічы - Добравічы; Баравыя, Вялікія і Ражынскія Баяры ўтварылі сучасныя Баяры.

У Іжанскім сельскім савеце Грэлікі і Пукені далучыліся да Засценак. Такі лёс напаткаў і Чурлёны, далучаныя да Лыцавіч.

На жаль, большасць зніклых паселішчаў засталіся толькі ў памяці старэйшых людзей, перажыўшых сваю радзіму, стаўшую першавытокам іх біяграфіі.

Объявление от WWW.by:
Автомобили под заказ очень выгодно

Автомобили под заказ очень выгодно из китая европы сша

 
Реклама:
Диагностика и ремонт автомобилей в Минске
Диагностика и ремонт автомобилей в Минске
 
Реклама от WWW.by:
Ремонт и диагностика автомобилей в Минске

Качественный ремонт механических коробок передач и не только

Ремонт коробок передач
 
Создание сайта под ключ за 99 руб!

В стоимость входит наполнение, тексты, размещение (хостинг) и продвижение

www.by/vse-v-odnom/
 
Объявление от WWW.by:
Создайте себе сайт-визитку бесплатно!

Белорусский конструктор сайтов

 
Карта забытых деревень
 
Реклама:
Создать сайт бесплатно
Создать сайт бесплатно
Пожаловаться на сайт