Добро пожаловать
“Прыпыніся, вандроўнік! Дакраніся і рукой, і сэрцам да гэтых камянёў, і няхай душа твая напоўніцца любоўю да роднай вескі, роднай сядзібы і хаты, якія знёс бязлітасным подыхам няўмольны час.
Няхай заўсёды будуць з табой пачуцці нашчадка сваіх блізкіх і далёкіх продкаў, адчуванне сваіх каранёў, Бацькаўшчыны!”
Гэты пранікнёны зварот змешчаны на галоўным памятным камяні мемарыяла “Памяці былых вёсак”. Такі мемарыял першы і адзіны ў Беларусі, створаны намаганнямі грамадскасці Вілейшчыны ў Год роднай Зямлі ў 2009 годзе, непадалёку ад вескі Снежкава.
Па колькасці населеных пунктаў Вілейскі раён, бадай, адзін з самых вялікіх не толькі ў Мінскай вобласці, а і ўвогуле ва ўсёй Беларусі. Зараз населеных пунктаў у Вілейскім раёне больш за чатыры сотні. Аднак за даволі кароткі гістарычны перыяд – апошнія 90 гадоў – з агульнага пераліку назаўжды зніклі 253 паселішчы.
Незайздросны лёс напаткаў гэтыя населеныя пункты Вілейшчыны. Большасць зніклых паселішчаў засталіся ў памяці старэйшых людзей, перажыўшых сваю радзіму, якая стала першавытокам іх біяграфіі. На жаль, гэтыя вёскі, мястэчкі, хутары ўжо ніколі больш не з'явяцца на карце раёна і іх былыя жыхары не пройдуць па знаёмай вуліцы, не ўбачаць любы воку краявід, не прытуляцца да пасаджанага ў дзяцінстве дрэўца, не пасядзяць на звыклай лаўцы ці прызбе, забыўшыся ў прыемных успамінах.
Калі мы даведаліся пра ўзнікненне мемарыяла “Памяці былых вёсак”, гэта праблема нас вельмі ўсхвалявала. Нам захацелася больш даведаца пра гісторыю і прычыны знікнення населеных пунктаў, і мы вырашылі распрацаваць прект “Вёскі зніклыя … не забытыя?”
Вход в чат!
Всё в одном: создание, наполнение, размещение и продвижение за 99 руб! |